Абвешчаны шот-ліст прэміі «Дэбют»

Журы абвясціла трох лепшых маладых аўтараў прозы і трох лепшых маладых паэтаў, якія дэбютавалі з сваімі выданнямі летась у Беларусі.

Кароткі спіс прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча распаўсюдзіў беларускі ПЭН-цэнтр.

Проза

1. Віталь Воранаў. Шэптам. — Беласток: “Wschodzący Białystok”

2. Аляксей Палачанскі. Мой цвік. — Мінск: “Галіяфы”

3. Рома Свечнікаў. Рома едзе: кніга 1. — Вільня: 34mag.net/ “Логвінаў”


Паэзія

1. Таццяна Нядбай. Сірэны спяваюць джаз. — Варшава

2. Антон Рудак. Верхні горад. — Мінск: “Кнігазбор”

3. Юля Цімафеева. Кніга памылак. — Мінск: “Галіяфы”

У намінацыі «Пераклад» прэмія сёлета прысуджацца не будзе.

Лаўрэаты прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць ад Фонду «Вяртанне» чэк на суму 30 мільёнаў беларускіх рублёў.

Абвяшчэнне лаўрэатаў і ўручэнне прэміі «Дэбют» адбудзецца 24 сакавіка ў 18:30 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, д. 7а).

09:18, 09/03/2015 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0626 seconds.