Студэнты - народ непатрабавальны?

Інтэрнат №2 Пружанскага сельскагаспадарчага каледжа ўжо каторы год не мае душавой. Гарачая вада там ёсьць, але толькі на першым паверсе. Раней студэнтам абяцалі, што пасьля таго, як горад будзе адрамантаваны да рэспубліканскіх дажынак, будуць створаны і ўмовы ў інтэрнатах. Але да іх так і не дайшлі. Што думае аб гэтым адміністрацыя каледжа?

Тэлефонная размова карэспандэнта “Газэты для вас” з адміністрацыяй каледжа праходзіла няпроста. Напачатку Алена Рыгораўна Атарына, намесьнік дырэктара па выхаваўчай працы гэтай навучальнай установы адказала, што сапраўды, падчас будаўніцтва будынка інтэрната, праектам не была прадугледжана наяўнасьць душаў. Але замест гэтага кожны інтэрнат укамплектаваны электраводанагравальнікамі. Акрамя гэтага, ёсьць умывальнікі.

Яна пацьвердзіла, што, сапраўды, душаў, дзе можна памыцца, у інтэрнаце з моманту яго будаўніцтва не было і няма цяпер. Далей тон галоўнага выхавальніка каледжа зьмяніўся, і яна сказала, што ў выпадку зьяўленьня нейкіх камэнтароў на старонках газэты, зь яе боку будзе пададзена заява ў суд.

Яна паведаміла, што з дазволу дырэктара каледжа можна наведваць інтэрнаты і атрымаць афіцыйныя камэнтары. Студэнты ж каледжа адзначаюць, што праблема з захаваньнем санітарна-гігіенічных норм у інтэрнаце існуе ня першы год і зьвязана яна з адсутнасьцю душаў."

10:00, 10/10/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0588 seconds.