Арганізатары абвясцілі журы прэміі «Дэбют»

Сёлета ў склад журы прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ўвайшлі 7 чалавек:

  • Уладзімір Арлоў — паэт, празаік, гісторык
  • Павел Бераговіч — старшыня фонду «Вяртанне», фундатар прэміі
  • Алена Гушча — чытачка, каардынатарка працы з чытацкім меркаваннем
  • Марына Запартыка — загадчыца Літаратурнага музея Максіма Багдановіча
  • Кацярына Маціеўская — перакладчыца, лаўрэатка прэміі «Дэбют» у 2013 годзе
  • Уладзь Лянкевіч — паэт, перакладчык, лаўрэат прэміі «Дэбют» у 2013 годзе
  • Алесь Пашкевіч — празаік, доктар філалагічных навук

Нагадваем, што прыём кніг на конкурс працягваецца да 15 лютага. Падаць кнігу можна праз форму. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца дэбютныя кнігі, аўтарам ці перакладчыкам якіх было не больш за 35 гадоў на момант выдання кнігі. Заяўку можна таксама даслаць на электронную скрыню info@pen-centre.by альбо на паштовы адрас: 220050, Мінск, п/с 218.

Поўны спіс намінатаў на прэмію будзе абвешчаны ў другой палове лютага.

Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ўручаецца з 2011 года. Сярод пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова, Ганна Янкута, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Оаро, Кацярына Маціеўская і інш.

15:30, 05/02/2015 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0842 seconds.