Эксклюзіўны паказ французскага кароткаметражнага кіно ў Мінску

Міжнародная арганізацыя «CinemaHall» і бар «ДК» запрашаюць на «Le Jour Le Plus Court» – штогадовы міжнародны фестываль французскага кароткаметражнага кіно, які праходзіць у самыя кароткія дні ў годзе 19, 20 і 21 снежня. У 2014 годзе адбудзецца болей за 6000 паказаў у больш за 30 краінах свету.

Сёлета «CinemaHall» прапануе жыхарам Мінска паспрабаваць на смак выдатныя французскія кароткаметражкі.

Паказы адбудуцца: у нядзелю 21 снежня 17.00, у бары «Дом Культуры» (вуліца Талбухіна 4, 3 паверх).

Кошт квітка: 40 тыс.рублёў

Аплаціць можна на месцы ў дзень паказу. Колькасць месцаў абмежаваная. Абавязковая рэгістрацыя.

У праграме паказу наступныя фільмы:

● "Квартэт" (Quatuor),

● "Шторм ў спальні" (Tempete dans une chambre a coucher),

● "Містэр Ілюмінатар" (Mr. Hublot),

● "Мы" (Us),

● "Сінтык" (Sientje),

● "Вельмі добры" (Au poil),

● "Песня" (El Canto),

● "Змрок" (The Gloaming),

● "Атака гіганцкіх монстраў-мозгасосаў" (L'Attaque du monstre

geant suceur de cerveaux),

● "Дзень Славы" (Le Jour de gloire),

● "Краіна шароў" (Balloonland),

● "Атака каралеўскіх крабаў" (King Crab Attack).й

13:30, 04/12/2014 | Анонсы |
comments powered by Disqus
 
In 0.0699 seconds.