У Нальчыку адбылася масавая бойка студэнтаў
У Нальчыку (Расейская Фэдэрацыя) ў пятніцу ў другой палове дня каля будынка Кабардзіна-Балкарскага дзяржунівэрсытэта адбылася масавая бойка паміж мясцовымі студэнтамі і студэнтамі зь Ічкерыі (Чачэнскай рэспублікі). У бойцы прынялі ўдзел каля 100 студэнтаў.
Як паведамляе gazeta.ru, на месца здарэньня быў выкліканы АМАП, супрацоўнікі якога затрымалі некалькіх чалавек. Усе затрыманыя знаходзяцца ў 2-ім гарадзкім АУС Нальчыка, куды для разьбіральніцтва накіраваўся кіраўнік МУС Кабардзіна-Балкарыі генерал-лейтэнант Хачым Шагенаў.
Інфармацыі аб пацярпелых у выніку бойкі няма.
Пасьля заканчэньня бойкі група студэнтаў КБДУ колькасьцю каля 50 чалавекаў правяла імправізаваны мітынг, на якім гучалі патрабаваньні да праваахоўных органаў "больш жорстка прыцягваць да адказнасьці пражываючых у КБР чачэнцаў за парушэньне імі правілаў інтэрната".