4 кастрычніка студэнты Акадэміі Мастацтваў пакажуць спэктакль "КЫСЬ"
"... старые люди сказывают, живет кысь. Сидит она на темных ветвях и кричит так дико и жалобно: кы-ысь! кы-ысь! - а видеть ее никто не может. Пойдет человек так вот в лес, а она ему на шею-то сзади: хоп! и хребтину зубами: хрусь! - а когтем главную-то жилочку нащупает и перервет, и весь разум из человека и выйдет." ("Кысь". Тацяна Талстая)
"Кысь" - літаратурнае адкрыцьцё, скандальны раман, за які Тацяна Талстая была ўзнагароджана прэміяй "Трыумф". Пасьля гэтага раману яе па праву назвалі - клясык пры жыцьці, пры гэтым пераважная большасьць крытыкаў называлі раман правальным і неактуальным. Просты і, на першы погляд, банальны сюжэт: жыцьцё пасьля выбуху; Фёдар-кузьмічынск замест Масквы, людзі, якія харчуюцца мышамі. Але чаму ж ён такі папулярны? У кніжных крамах Беларусі гэтая кніга - рэдкасьць. І каштуе каля 10 тысячаў.
У нас зьявілася ўнікальная магчымасьць пабачыць "Кысь" на ўласныя вочы. 4 кастрычніка (аўторак) ў Вялікай Залі Акадэміі мастацтваў па адрасе праспэкт Францыска Скарыны 81 адбудзецца паказ спэктакля "Кысь" па раману Т.Талстой. У пастаноўцы ўдзельнічаюць студэнты 3-4 курсаў, а таксама выпускнікі Акадэміі. Пачатак у 19.00. Уваход платны. Кошт квіткоў 3000 рублёў.