У Чэлябінску злачынец пачаў страляць па студэнтах: 5 пацярпелых
У Чэлябінску (Расея) ў сераду ўвечары затрыманы злачынец, які параніў пяцёх студэнтаў з пісталета ў адной з гарадзкіх кавярняў.
Пьяны мужчына пачаў прыставаць да жанчыны ў кавярні. Тады за яе заступіліся студэнты, якія сядзелі за суседнім столікам.
Мужчына, які атрымаў адпор, выйшаў з кавярні і праз пэўны час вярнуўся з газавым пісталетам, зробленым пад баявую зброю. Ён пачаў страляць і, параніўшы пецярых чалавек, зьбег зь месца злачынства.
Хутка было выяўлена, што злачынец хаваецца ў падвале аднаго з жылых дамоў. Выхады з падвала былі заблякаваныя супрацоўнікамі міліцыі, праводзілася эвакуацыя жыхароў дома, так як у падвале знаходзіліся балёны з прапанам, і існавала пагроза іх выбуху ў часе стральбы.
Пасьля затрыманьня было ўстаноўлена, што мужчына знаходзіцца ў вышуку за забойства ў Навасібірску, паведамляе сайт newsru.com.