У латвійскіх ВНУ з'явіцца новы прадмет Start Up
Студэнтам самых розных спецыяльнасцей прапануюць вывучаць, як распачынаецца прадпрымальніцкая дзейнасць. Першымі новую праграму прапануюць сваім студэнтам Латвійскі універсітэт і вышэйшая школа бізнесу Turība.
Пра новы прадмет у латвійскіх ВНУ паведамляе радыё LR4. Па задуме ініцыятараў ідэі, фізікі, хімікі, праграмісты і гуманітарыі мусяць валодаць наборам ведаў, каб распачаць свой новы ўнікальны бізнес і такім чынам калісьці Латвія зможа атрымаць сваю Nokia.