Лятучы ўніверсітэт пачынае новы навучальны год
Лятучы ўніверсітэт распачаў новы сезон і прапануе Праграму на 2014-2015 год.
Запіс на курсы і школы будзе адбывацца па 25 верасня. Пра выкладчыкаў і папярэднія курсы, якія яны чыталі ў межах Лятучага ўніверсітэта, можна прачытаць тут.
КУРСЫ
Ідэя ўніверсітэта. Уводзіны ва ўніверсітэцкую прастору і лад жыцця (5 заняткаў, верасень-кастрычнік) Запіс да 19 верасня. Тацяна Вадалажская, Уладзімер Мацкевіч, Ірына Дубянецкая, Павал Баркоўскі
Философия: работаем с понятиями (16 занятий, начало с октября). Павел Барковский, Ольга Оришева, Александр Сарна, Дмитрий Майборода, Лилия Ильюшина
Як карыстацца матэматыкай (8 заняткаў, пачатак у лютым).Мікалай Лявонаў, матэматык, кандыдат фізіка-матэматычных навук
Философия истории: пропедевтика (10 занятий, начало с октября).Лилия Ильюшина, философ, координатор «Беларускай філасофскай прасторы”
Гісторыя беларускай думкі: падзеі, дыскурсы, эпістэмы (10 заняткаў, пачатак з кастрычніка).Ігар Бабкоў, філосаф, літаратар, гісторык ідэяў,кандыдат філасофскіх навук
Узоры Свадзеі. Канструктыўная тэорыя сэнсу (10 заняткаў, пачатак са снежня). Міхаіл Баярын, філосаф, лінгвіст, санскрытолаг, перакладчык, паэт
Европа: связанные истории (15 занятий, начало с февраля). Марина Соколова, историк, кандидат исторических наук
Уводзіны ў вусную гісторыю (8 заняткаў, пачатак у лютым). Алесь Смалянчук, гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар Інстытута славістыкі ПАН, навуковы кіраўнік Беларускага архіва вуснай гісторыі.
Гісторыя Беларусі ў кантэксце цывілізацыйнага выбару (10 заняткаў, пачатак у лютым). Алесь Краўцевіч, гісторык, доктар гістарычных навук
Диалогическая философия как социально-гуманитарная методология и практика существования (Diff) (10 занятий, занятия с октября). Дмитрий Майборода, философ, кандидат философских наук, доцент
Прикладная семиотика (10 занятий, начало с февраля). Алишер Шарипов, философ, востоковед-лингвист, кандидат философских наук
ШКОЛЫ
Школа Бібліі (16 заняткаў-сустрэч, пачатак з кастрычніка). Ірына Дубянецкая, бібліст, багаслоў і філосаф, доктар сакральнай тэалогіі (Sacrae Theologiae Doctor) і доктар філасофіі (PhD).
DIII: "Дызайн як сродак камунікацыі" (16 заняткаў-сустрэч, пачатак у лютым). Міхал Анемпадыстаў, культурны дзеяч, дызайнер, паэт, аўтар“Narodnaha Albomu” і тэкстаў для рок-выканаўцаў
Літаратурны варштат. Тэорыя і практыка стварэння тэкстаў (10-заняткаў-сустрэч, пачатак з лютага). Валянцін Акудовіч, філосаф, эсэіст, літаратурны крытык
Літаратурныя чытанні. “Тры Гедройцы” (6 заняткаў-сустрэч, пачатак з лістапада). Валянцін Акудовіч, філосаф, эсэіст, літаратурны крытык
Герменеўтычная класа. Вучымся разумець (10 заняткаў-сустрэч, з кастрычніка). Павал Баркоўскі, філосаф, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, каардынатар супольнасці «Беларуская філасофская прастора»
Школа ВКЛ (10 заняткаў-сустрэч, з лістапада). Куратар – Алег Дзярновіч, гісторык, археолаг, кандыдат гістарычных навук, дацэнт
СЕМІНАРЫ
(пачатак сустрэч у межах семінараў залежыць ад часу фармавання груп, таму пазначаны прыкладна)
Европейский выбор Беларуси: демократические ценности (16 встреч, с октября). Вячеслав Бобрович, политолог, кандидат философских наук, доцент
Семинар по дидактике «Введения в системный подход» (примерно 16 встреч, начало с октября). Владимир Мацкевич, методолог, философ, руководитель Агентства гуманитарных технологий
Майстроўня біблійнага перакладу (прыкладна 16 сустрэчаў, пачатак з лістапада). Ірына Дубянецкая, бібліст, багаслоў і філосаф, доктар сакральнай тэалогіі (Sacrae Theologiae Doctor) і доктар філасофіі (PhD).
Сацыяльная аналітыка сёння: паняцці, прынцыпы, метады (прыкладна 16 сустрэчаў, пачатак з лістапада). Павал Баркоўскі, філосаф, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, каардынатар супольнасці «Беларуская філасофская прастора»
Методологический коллоквиум: «Восхождение от абстрактного к конкретному» (16 встреч, с октября). Дмитрий Галиновский, методолог и биолог, кандидат биологических наук, эксперт Агентства гуманитарных технологий.
У "Бібліятэцы" на сайце Лятучага змешчаныя відэазапісы курсаў, школаў і семінараў, якія адбываліся ў мінулыя гады.