У Менску пройдзе эксклюзіўны паказ кароткаметражных фільмаў беларускіх рэжысёраў

Прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі «CinemaHall» у Беларусі запрашае на эксклюзіўны паказ фільмаў беларускіх рэжысёраў. 

Імпрэза адбудзецца 18 верасня ў 19.00 у бары і арт-прасторы «Дом Культуры» па адрасе: вуліца Талбухіна 4, 3-ці паверх. 

Будуць паказаныя кароткаметражныя фільмы: «Ты пачвара» Георгія Бярлінскага, «Скрыня Віскі» Іллі Фіневіча-Сакура, «Па-за часам» Марыі Курачавай, «Невядомы мужчына» Дзмітрыя Дзядка і іншых аўтараў. 

Фільмы будуць прэзентоўваць самі аўтары, якім можна будзе па ходу задаваць пытанні.

Удзел: 30 000 бeл. руб 

Колькасць месцаў абмежаваная, таму неабходная папярэдняя рэгістрацыя.

14:40, 09/09/2014 | Анонсы |
comments powered by Disqus
 
In 0.0591 seconds.