Студэнты, адлічаныя з ВНУ, змогуць зноў паступаць толькі на платнае навучаньне

У новым законе аб «Аб вышэйшай адукацыі», які гэтай восеньню будзе разглядаць парлямэнт, сярод іншага зьявіцца такі пункт. Пра гэта ў інтэрвію дзяржаўнай газэце «Звязда» заявіў старшыня Камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Здановіч.

У вялікім інтэрвію, якое надрукаванае ў двух нумарах газэты за 9 і 10 верасьня сярод іншага ёсьць такія слова спадара Здановіча пра зьмест новага закону: “Калі ж студэнт будзе адлічаны з ВНУ, то паўторна паступаць, аднаўляцца ён зможа толькі пры ўмове аплаты за вучобу.” 

Журналіст газэты «Звязда» назваў інтэрвію з дэпутатам Здановічам “Правы студэнтаў і школьных настаўнікаў павялічаць”, але пасьля прачытаньня яго складваецца ўражаньне, што гэта такі "мілы" сьцёб зь беларускіх студэнтаў. 

Юра Сідун 18:30, 16/09/2005
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4947 seconds.