Пачаўся прыём заявак на кінaкoнкурс, які адбудзецца ў межах IV варшаўскага Фестывалю беларускага кіно «Bulbamovie 2014»

Варшаўскі фестываль беларускага кіно задуманы, каб шукаць новыя таленты ў беларускай прасторы. Фільмы будзе глядзець і ацэньваць міжнароднае журы.

Bulbamovie

Арганізатары заклікаюць беларусаў актыўна далучацца:

«Зноў чакаем маладога духам, цікавага i незалежнага кіно беларускай вытворчасці. У сувязі з тым, што сітуацыя незалежнага беларускага кіно не вельмі вядомая, арганізатарам фэсту цяжка прадбачыць колькасць і якасць фільмаў, якія будуць заяўленыя на конкурс. Таму і ў гэтым годзе не будзе падзелу на категорыіі (дакумент, мастацкі фільм і анімацыя). Мы нацэленыя на кароткаметражнaе кіно, але калі прыйдзе на конкурс поўнаметражны шэдэўр ,таксама будзе ўдзельнічаць у конкурсе».

Фестываль адбудзецца ў Варшаве чацьвёрты раз. Сёлетні, як кажа арганізатар Януш Гаўрылюк будзе складвацца амаль толькі і выключна з прэм’ераў. Варшаўскія кінаманы змогуць паглядзець між іншым: апошнюю дакументальную стужку Сяргея Лазьніцы «Майдан», мастацкі фільм беларускага дакументаліста Віктара Асьлюка «Рускі» паводле апавядання Максіма Гарэцкага, новы нeзалежны фільм Андрэя Кудзіненкі «Hard Reboot», а таксама ў рамках фестывалю адбудзецца прэзэнтацыя агульнабеларускага кіна-праекту Хранатоп.

Пераможцаў чакаюць узнагароды:

  • Залатая Бульба 2014 – 2500 злотых
  • Срэбраная Бульба 2014 – 1500 злотых
  • Бронзавая Бульба 2014 – 1000 злотых

ды яшчэ іншыя прызы.

Прыём фільмаў адбываецца да 10 верасьня 2014 году. Падрабязнасці на сайце www.bulbamovie.pl

Фестываль пройдзе 24-26 кастрычніка 2014 г. у кінатэатры Muranów.

17:50, 10/07/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0597 seconds.