У Адэсе выкладчык музычнай акадэміі ўзяў у закладнікі студэнтаў
Выкладчык Адэскай дзяржаўнай музычнай акадэміі ўзяў у закладнікі двух студэнтаў, патрабуючы выправіць парушэньні законнасьці ў Балёнскім працэсе.
Як паведамілі ў рэктараце, выконваючы абавязкі прафэсара Адэскай дзяржаўнай музычнай акадэміі імя Антаніны Няжданавай Юры Дзікі, захапіў двух студэнтаў і зачыніўся ў навучальнай аўдыторыі. Толькі праз пяць гадзінаў Дзікі пачаў кантактаваць з мэдыкамі-псыхолягамі, якія змаглі пераканаць яго выпусьціць закладнікаў на свабоду.На месца здарэньня прыехалі супрацоўнікі выбухова-тэхнічнай службы абласнога кіраваньня МУС, будынак ВНУ ачэплены міліцыяй.
Па словах выпушчаных студэнтаў, побач з выкладчыкам знаходзяцца рэчы, якія нагадваюць выбуховыя прыстасаваньні. Дзікі пратэстуе супраць далучэньня ВНУ, у якім ён працуе, да Балёнскага працэсу і патрабуе выправіць парушэньне законнасьці ў гэтым працэсе.
Як паведамілі раней у рэктараце, ніякіх ультыматыўных патрабаваньняў выкладчык не выстаўляе. Раней ён пратэставаў супраць палітыкі кіраўніцтва ВНУ, накіраванай на ўваходжаньне акадэміі ў Балёнскі працэс. Дзікі таксама падаў заяву ў Малінаўскі суд Адэсы на ўсіх супрацоўнікаў навуковага савета акадэміі, патрабуючы яго роспуска. Зараз інцыдэнт з закладнікамі, які адбыўся 5 верасьня, вырашаны - ніхто не пацярпеў.
У траўні 2005 года Украіна далучылася да Балёньскай канвэнцыі – дакуманту, які падпісалі ўсе краіны Заходняй і Цэнтральнай Эўропы. Яго галоўнай ідэяй зьяўляецца стандартызацыя падыходаў да арганізацыі навучальнага працэса і функцыянаваньня вышэйшай школы ў эўрапейскіх краінах. Нагадаем, што Беларусь да гэтага працэсу не далучаная. Расея пачала рэфармаваньне вышэйшай школы, каб у 2010 годзе стаць паўнапраўным сябрам Балёньскага працэсу.