Ва Ўкраіне прынялі рэвалюцыйны закон пра вышэйшую адукацыю

Закон значна пашырае аўтаномію ўніверсітэтаў і дае грамадскасці болей механізмаў для кантролю за дзейнасцю ВНУ.

Барацьба за заканадаўчую рэформу вышэйшай адукацыі ва Ўкраіне ішла з 2009 году. За гэты час прайшло шмат студэнцкіх акцый пратэсту, які былі накіраваныя супраць зменаў, што ініцыявала папярэдняя ўлада. Пасля ўцёкаў Януковіча Вярхоўная Рада змяніла кіраўніцтва Міністэрства адукацыі і прыняла за аснову праект грамадскай працоўнай групы. Цяпер закон быў прыняты ў другім чытанні. 

Сярод ягоных асноўных новаўвядзенняў

  • дэцэнтралізацыя кіравання адукацыяй і абмежаванне паўнамоцтваў Мінадукацыі, 
  • вялікая фінансавая аўтаномнасць ВНУ
  • адмена дзяржаўнай акрэдытацыі (у тым ліку магчымасць самастойна ўніверсітэтамі прысуджаць навуковыя ступені),
  • свабода ў кампаноўцы навучальных планаў і праграм,
  • жорсткія пакаранні за плагіят,
  • новы механізм выбірання рэктараў (галасуюць усе выкладчыкі і да 15% студэнтаў),
  • рэктароў выбіраюць не больш, чым на два тэрміны (5+5),
  • змяншаецца нагрузка на выкладчыкаў і студэнтаў,
  • адмяняецца панятак «спецыяліст», уводзіцца двухгадовая магістратура і PhD.

Закон створаны на аснове крытэраў Еўрапейскай адзінай прасторы адукацыі.


Ягор Канапкін 13:05, 02.07.2014 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0481 seconds.