У Маскве рэктара адной з ВНУ арыштавалі за арганізацыю сеткі бардэляў

Рэктар адной з маскоўскіх ВНУ быў арыштаваны днямі за арганізацыю сеткі салонаў інтым-паслугаў.

«Супрацоўнікі Маскоўскага крымінальнага вышыку за арганізацыю прытонаў і і ўцягванне ў заняткі прастытуцыяй дзяўчынаў затрымалі 54-гадовага рэктара адной з сталічных ВНУ», — паведамляюць Ітар-Тасс са спасылкай на прэс-службу маскоўскага крымінальнага вышыку.

Назва навучальнай установы не паведамляецца, але вядома, што адна з кропак з сэкс-паслугамі знаходзілася непасрэдна ў падвале аздараўленчага цэнтру пры інстытуце, якім кіраваў затрыманы. 

Гена Рэй 13:41, 23/06/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0621 seconds.