“Рабі. Сябе. Сам.”

15 заявак пададзена за першыя тры дні правядзеньня моладзевай кампаніі «Рабі. Сябе. Сам.» Каардынатары праекту Сяргей Сахараў і Мікола Шакель прыемна зьдзіўленыя гэтай колькасьцю: “На выходныя мы нават не спадзяваліся. Меркавалася, што рэгістрыцыйны бум пачнецца з панядзелка”. Пакуль інфармацыя пра патэнцыйных удзельнікаў засакрэчаная, аднак адзначаецца даволі сур’ёзны ўзровень заявак: “Сябрам журы будзе з чым папрацаваць ужо на першым этапе”. Паказальна, што першая зарэгістраваная каманда аказалася выключны дзявочай.

Нагадаем, 14 лістапада ў Менску распачалася моладзевая кампанія “Рабі. Сябе Сам.” На стартавай прэс-канфэрэнцыі арганізатары заявілі, што мэта гэтага ўнікальнага праекту – “дапамагчы маладым стаць пасьпяховымі і вядомымі ў гэтай краіне” з дапамогай TV, радыё і рэклямы ў горадзе.

Зарэгістраваць сваю каманду можна да 21 лістапада на www.studumka.com альбо даслаўшы заяўку ў “Комсомольскую Правду” в Белоруссии” (умовы – у “толстушке” ад 14 лістапада).


Дадатковая інфармацыя:

GSM 651 69 62 – Сяргей Сахараў (каардынатар кампаніі),

GSM 632 62 34 – Мікола Шакель (каардынатар кампаніі)

______________________________________________________

Кампанія “Рабі. Сябе. Сам” у інтэрнэце – www.studumka.com

Арганізатары кампаніі: часопіс “Студэнцкая Думка”, газэта “Комсомольская Правда” в Белоруссии”, “Альфа Радио”, Дзіцячы Фонд ААН (UNICEF), партал www.tut.by, «Первый музыкальный канал»

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4444 seconds.