На ЦТ зарэгістравалася на 12 тысяч абітурыентаў меней, чым летась

Паводле папярэдніх звестак, якія падае прэс-служба Мінадукацыі, тэставанне будуць здаваць 105 тысяч абітурыентаў. 

Самым масавым прадметам, які сёлета здаюць абітурыенты, з’яўляецца руская мова, яе абралі 78 тысяч абітурыентаў, беларускую здаюць роўна ў тры разы меней — 26 тысяч. 

На другім месцы па масавасці ідзе матэматыка — 65 тысяч чалавек. Фізіку здаюць трошку болей за 30 тысяч, ангельскую мову 19 тысяч, біялогію — 21 тысяча. Тэст па гісторыі Беларусі плануюць напісаць 17 тысяч, хімію — 13 тысяч, грамадазнаўства - 10 тысяч. 

Рэгістрацыі на удзел у цэнтральным тэстванні скончылася 1 чэрвеня. Іспыты будуць праходзіць цягам месяца. 

Уні Вера 15:50, 02/06/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0608 seconds.