Звычайны дзень, студэнты ў кіеўскім метро: «Хто не скача, той маскаль»

Шлягеры ўкраінскіх студэнтаў.

«Звычайны дзень у кіеўскім метро», — назвалі аўтары сваё выпадковае відэа, на якім вясёлыя студэнты скочуць у вагоне пад спевы «Хто не скача, той маскаль» і «Путін — хуйло».

Пацешная крычалка «Хто не скача, той маскаль» набыла папулярнасць сярод украінскай моладзі ў марозныя ночы некалькіх месяцаў стаяння на Майдане ў цэнтры Кіева.

Нецэнзурная песенка пра Пуціна стала хітом у Сеціве пасля супольных маршаў украінскіх ультрас. Футбольныя фанаты з усёй Украіны аб’ядналіся ў падтрымку сваёй дзяржавы, пасля таго, як па загадзе Пуціна расейская армія акупавала Крым, а пазней пачала дыверсіі і правакацыі на Ўсходзе Украіны.

comments powered by Disqus
 
In 0.0065 seconds.