Студэнты Расеі змогуць адкупіцца ад войска цалкам легальна

Расейскія вайскоўцыВайсковых кантрактнікаў у расейскай арміі будуць штрафаваць за датэрміновае скасаваньне дамовы зь міністэрствам абароны. Як сказаў кіраўнік службы кадравай работы Мінабароны РФ Мікола Панкоў, сёньня апрацоўваецца адпаведны законапраект.

Пра памеры гэтага штрафу Панкоў нічога не сказаў. Ён падкрэсьліў, што ў расейскай арміі будуць кантракты трох відаў: з прызыўнікамі, з вучнямі вайсковых ВНУ і з студэнтамі цывільных інстытутаў, дзе ёсьць вайсковыя катэдры, паведамляе сайт psdp.ru.
"У прынцыпе, гэты законапраект рыхтуецца да 2008 году, але можа быць падпісаны і раней, паколькі кантрактная форма службы ў нас ужо ёсьць ", - сказаў спадар Панкоў.
Такім чынам, не выключана, што студэнты змогуць адмовіцца ад кантракту з міністэрствам абароны, заплаціўшы штраф.

Нагадаем, што тэрміновая служба ў войску у нашага усходняга суседа складае 2 гады. Нядаўна ў Расеі адбылося вялікае скарачэньне колькасьці вайсковых катэдраў у ВНУ. Так дагэтуль іх было больш за 200, а цяпер засталося толькі 68. Пры гэтым толькі 38 зь іх даюць права не служыць у войску пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту.

У Беларусі выпускнікі ВНУ без вайсковай катэдры служаць 12 месяцаў.

Юра Сідун 15:00, 09/09/2005
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3796 seconds.