У Расеі з універсітэта выключылі 149 студэнтаў за падпіску на паблік у vkontakte

Студэнтаў Санкт-Пецярбургскага гуманітарнага ўніверсітэта прафсаюзаў адлічаюць за падпіску на паблік «Падслухана ў СПбГУП», які не спадабаўся адміністрацыі ВНУ. Пра гэта паведаміў адзін з выключаных студэнтаў у падобнай групе іншага ўніверсітэта.


Фота gup.ru

«Мяне і яшчэ 149 студэнтаў паказальна адлічылі за тое , што мы былі падпісантамі ў групе "Падслухана ў ГУП" у VK . Мы пісалі пра рэальныя праблемы ў ВНУ ў межах закона. Групу выдалілі. Фармальна ў загадзе аб адлічэнні, вядома, пазначаныя іншыя прычыны. Аднак, у дэканаце мне прамым тэкстам заявілі, што стала сапраўднай прычынай», — піша хлопец.

Афіцыйная прычына, якая пазначаная ў загадзе аб адлічэнні, — дрэнная паспяховасць. Аднак на сайце рэктарата ёсць і іншыя крытэрыі ацэнкі студэнтаў: знешні выгляд, ненарматыўная лексіка, паводзіны ў сацыяльных сетках (у прыватнасці, у групе «Падслухана ў СПбГУП »). 

«Дзяржава навязвае нам з дапамогай ЕГЭ частку дзяцей, якім вышэйшая адукацыя, не патрэбная або не па сілах. І мы іх выціскаецца ў больш слабыя ВНУ» , — каментуе сітуацыю прарэктар СПбГУП. Аднак хто і паводле якіх прыкметаў прымае рашэнне пра неабходнасць вышэйшай адукацыі адлічаным, не паведамляецца. 

Суполкі фармату «Падслухана ў ...» папулярныя і сярод студэнтаў беларускіх ВНУ. Яны паведамляюць пра чуткі і гарачыя навіны з ВНУ на прынцыпах ананімнасці: адміністрацыя суполкі посціць ад свайго імя паведамленні, што атрымала ананімна ад студэнтаў. У абмеркаваннях паведамленняў прымаюць удзел ужо ўсе падпісанты суполкі пад сваімі імёнамі.

Шмат шуму нарабіла ў лістападзе 2013 году суполка «Падслухана ў МДЛУ», калі пацяшалася з адыёзнага палітыка-пісьменніка Мікалая Чаргінца, на нудны выступ якога зганялі студэнтаў.

Уні Вера 21:50, 09/04/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0821 seconds.