70% вады на Сарочым радыё: у Менску абвесцілі пераможцаў прэміі «Дэбют»

Літаратурная прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ўжо чацвёрты год ўручаецца па вясне новым імёнам ў беларускай прозе і паэзіі. Сёлета перамаглі вершы Ўладзя Лянкевіча, аповесць Кацярыны Оаро і пераклад Кацярынай Маціеўскай п’есы Оскара Ўальлда. Фотарэпартаж з ганаравання пераможцаў, якое праходзіла традыцыйна ўжо ў галерэі «Ў».

Лаўрэаты -2014

Паэзія

Уладзь Лянкевіч, кніга «70% вады»

Проза

Кацярына Оаро, кніга «Сарочае радыё»

Мастацкі пераклад

Кацярына Маціеўская за пераклад п’есы Оскара Ўайлда «Саламея» (з французскай), Сярж Мядзведзеў за пераклад кнігі Чака Паланюка «Байцоўскі клуб» (з ангельскай)

Спецпрэмія

Дзмітры Дзмітрыеў за дасягненні ў візуальнай камбінаторнай паэзіі ў кнізе “Ліра спіралі”


Юля Сакалоўская 15:34, 13.03.2014 | Рэпартажы |




comments powered by Disqus
 
In 0.0502 seconds.