Пяць асабліва пікантных гісторый, якія бачылі назіральнікі на выбарчых участках у Беларусі

Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» 12 год назірае за выбарчымі кампаніямі ў Беларусі. Напярэдадні чарговых мясцовых выбараў праваабаронцы прыгадалі самыя пякельныя гісторыі з выбарчых участкаў. Як галасуюць мёртвыя на сваім пахаванні, цуды банальнай арыфметыкі і вышэйшай матэматыкі, ды фізкультурныя навыкі членаў выбарчых камісій - у аглядзе.

Працэс падліку галасоў паводле ўяўлення тэарэтыкаў - сумная арыфметычнай працэдура. Але на практыцы, адважны назіральнік на выбарчым участку можа трапіць у трылер і атмасферу з водарам містыкі.

Walking Dead: памерлы выбаршчык з дапамогай камісіі прагаласаваў на ўласным пахаванні

Нават славутыя брытанскія навукоўцы б не здолелі патлумачыць тое, што ўбачыў назіральнік ў вёсцы Рум Валожынскага раёну ў снежні 2010 году.

Камісія прыёхала ў двор, дзе праходзіла пахаванне. Гаспадыня дому ўжо не ў стане была прагаласаваць, але вопытныя члены выбарчай камісіі не разгубіліся. Прафесіяналы паставілі скрыню для галасавання проста на зямлю перад домам, паклалі на яе бюлетэнь і пазначылі ў ім прозвішча «Лукашэнка». Вялікая колькасць сведкаў, што прыйшлі на пахаванне, у выніку назіралі магічны рытуал галасавання нябожчыка. Публіка ніяк не засмусіціла камісію.

Інфармацыю пра тое, як грамадзяне Беларусі галасуюць пасля сваёй смерці дагэтуль і пазней неаднаразова фіксавалі назіральнікі ў розных рэгіёнах Беларусі. Але ў вёсцы Рум ўпершыню быў зафіксаваны сам працэс галасавання нябожчыка.

Need for speed: выбары з хуткасцю 156 чалавек за 10 хвілін

Здавалася б працэс укідвання паперак і падліку іх мусіць быць сумнай працэдурай, але на беларускіх выбарчых участках у яго імкнуцца паддаць нечаканых інгрыдыентаў. Паводле шматгадовых сведчанняў назіральнікаў за кліматам на беларускіх выбарах на канчатковым выніку адбіваюцца невытлумачальныя фізічныя з'явы.

У горадзе Ліда на ўчастку №17 у 2012 годзе быў зафіксаваны выпадак, калі курэнне назіральніка за межамі выбарчага ўчастку цягам 10 хвілін надзвычайна паспрыяла актыўнасці выбаршчыкаў. Мясцовы жыхар Леанід Анацка з асаблівай цікаўнасцю назіраў за працэсам выбарам да лічыў выбаршчыкаў цягам усяго дня галасавання. Паступова перад яго вачыма прайшлі 850 чалавек, але лічба раптоўна змянілася, як толькі назіральнік выйшаў. Па вяртанні з перакуру ў спісе камісіі ён пабачыў магічную лічбу 1006 ўдзельнікаў галасавання.

Run Lola Run: хуткасныя ўцёкі няпрошанай участковай камісіі ад пенсіянеркі

Мудрагелістыя з’явы на беларускіх выбарах усё часцей прыводзяць удзельнікаў працэсу да думкі пра адмову ад ўдзелу ў рытуале. Участковыя камісіі аднак адважна адстойваюць гонар свайго участку перад вышэйстаячым начальствам. Але часам адвага не ратуе перад націскам грамадзянаў, што абралі для сябе ўдзел у выбарах шляхам іх байкоту.

У вёсцы Прыдняпроўе Аршанскага раёну ў верасні 2012 году назіральнікі засведчылі выпадак, які здарыўся, калі Ўчастковая камісія прыехала з вынасной урнай да пажылых людзей, каб праводзіць галасаванне дома. Як аказалася, многія выбаршчыкі забылі папрасіць выбарчую камісію прыязджаць да іх.

Калі члены ўчастковай камісіі разам з назіральнікам Васілём Берасневым зайшлі на падворак пенсіянеркі Валадзько і рашуча прапанавалі прагаласаваць, аказалася, што яна ўвогуле не збіралася браць удзел у выбарах. Бабуля вырашыла прагаласаваць драўляным калом, які выхапіла з свайго плота. Участковая камісія пабегла на перагонкі.

Lost: таямнічае знікненне старшыні выбарчай камісіі

Не глядзечы на зацяглую адсутнасць інтрыгі ў палітычным жыцці Беларусі, працэс выбараў самага рознага ўзроўню можа быць авантурным ды захапляльным відовішчам, не горшым за лепшыя карціны сусветнага кінематографа. 

У верасні 2012 года назіральнік Павел Левінаў прыйшоў на выбары, а трапіў у дэтыктыў на ўчастку галасавання №58 горада Віцебска. Гісторыя працягваецца і цяпер. А пачыналася яна з таго, што пільны Левінаў заўважыў лічбавыя нестыкоўкі ў выніках выбараў, ды на столькі яўныя, што яны ўтварылі склад злачынства на падставе Крымінальнага кодэксу РБ. Фальсіфікацыю выніковых пратаколаў назіральнік пацвярджае запоўненымі бюлетэнямі з подпісамі членаў участковай выбарчай камісіі.

Некалькі зваротаў Левінава ў праваахоўчыя ворганы дагэтуль застаюцца без выніку: міліцыя не можа знайсці былую старшыню выбаркаму Ніну Шыбіну. Таямнічая жанчына працуе намеснікам старшыні ААТ «Малако» «па кадрам і ідэалагічнай рабоце», але ніхто яе не бачыць. 

Breaking Bad: гарэлка, піва і віно ў школьных буфетах

Участковыя выбарчыя камісіі ўсхваляваныя занадта нізкім інтрыгай у выбарах не менш за пасіўных грамадзянаў.

Каб падняць градус інтрыгі ў ...

У Пінску ААТ «Школьнік» абавязала школьныя буфеты ў дзень выбараў  у продажы па тры гатункі піва, віна і гарэлкі ды па два гатункі каньяку і шампанскага.


22:22, 04.03.2013




comments powered by Disqus
 
In 0.3968 seconds.