Ларыса Геніюш у блюзе і ў мэтале

2005 год стаў для аматараў беларускай паэзіі годам прыкметнага юбілею вялікай беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Гэтай унікальнай асобе, якой удавалася пісаць, бадай, самыя песенныя й мэлядыйныя беларускія вершы, сёлета споўнілася 95 гадоў. Не абмінуў такую дату й найбольш актыўны наш музычна-выдавецкі лэйбл “БМАgroup”, абвясьціўшы конкурс на ўдзел у выданьні юбілейнага кампакт-дыска Ларысы Геніюш.

Натуральна, праект найперш будзе базаваны на ўжо вядомых творах беларускіх поп- і рок-выканаўцаў, якім раней запала ў душу творчасьць Ларысы Геніюш: мясцовыя гурты “Kriwi” (песня “Беларуска”), “Deadmarsh” (“Родны кут”), “Песьняры” (“Краю мой родны”), калектыў з Польшчы “Белы сон” (“У сэрца мне”), барды Вальжына Цярэшчанка (“Запяі мне песьню”), Алесь Лось (“Зорка”), Алесь Камоцкі (“Усе мы ня госьці”).

Сярод тых, хто першым адгукнуўся на прапанову прыняць удзел у новай ініцыятыве, апынуліся вядомыя выканаўцы “P.L.A.N.”, “Tesaurus”, “Южный ветер”. Але... праца толькі пачынаецца, таму маладыя выканаўцы маюць шанц патрапіць адразу ў апрыёры прэстыжны й запатрабаваны праект.

Працэс збору фанаграмаў будзе працягнуты да канца верасьня, таму ў вас яшчэ ёсьць шанц зьвярнуцца з сваімі прапановамі да ініцыятараў праекту:
220085, Менск, а/с 5,
альбо кантактавацца праз тэл. 649 08 88.

БМА 15:30, 02/09/2005 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.5062 seconds.