Акцыя "Хочам вучыцца па-беларуску! 2005": пэрформансы ў Менску

Хочам вучыцца па-беларуску!
Моладзевыя ініцыятывы Задзіночаньне беларускіх студэнтаў і Моладзь БНФ супольна зладзілі акцыю "Хочам вучыцца па-беларуску - 2", прымеркаваную да 1 верасьня.

Мэтай акцыі было прыцягнуць увагу грамадзтва да праблемаў у сыстэме адукацыі Беларусі: гэта і адсутнасьць ці недахоп беларускамоўных школаў ці клясаў, падручнікаў па-беларуску, гэта і ўзмацненьне рэпрэсіяў супраць грамадзка-актыўных студэнтаў.

Пра апошняе сьведчаць падзеі мінулага навучальнага году: галадоўкі за незаконныя выключэньні, ціск на ЭГУ, абуральны загад міністра адукацыі "О мерах по недопущению попыток вовлечения учащихся и студентов в противоправную деятельность политического толка".

Акцыя пачалася з раніцы ў розных гарадах краіны. На ўрачыстых ліноўках у школах і ВНУ распаўсюджваліся улёткі, паштоўкі-віншаванкі, коміксы па праблемах беларускай адукацыі. У некаторыя аддзелы адукацыі па краіне былі накіраваныя запыты наконт стану беларускай мовы ў мясцовых установах адукацыі.

Хакей на пр. Машэрава (фота Радыё Свабода)
У 15.00 некалькі маладых чалавек, апранутыя у чырвона-зялёную хакейную форму з надпісамі "Прадукт беларускай школы" і "Каманда пабядзіцелей", выйшлі да Палацу спорту на былым праспэкце Машэрава і пачалі гуляць у хакей зь мячыкам. Такім чынам яны прайшлі да Ратушы, дзе і закончылі свой матч.

Хочам

вучыцца

па-беларуску!

У 17.00 шэсьцьдзесят чалавек сабралася на пляцы Якуба Коласа, частка зь іх апранутая ў майкі зь літарамі, так, каб яны ўтваралі сьлёган "Хочам вучыцца па-беларуску". Рэшта раздавала паштоўкі-віншаванкі. У 17.30 ланцугом рушылі па праспэкце да помніку Янку Купалу.

Канэцрт каля помніка Янку Купалу

У 18.00 пад пільным наглядам АМАПу пад помнікам Купалу адбыўся імправізаваны бардаўскі канцэрт з удзелам Андрэя Хадановіча, Зьмітра Язьвінскага й Тацяны Беланогай.

Акцыя пачалася з раніцы ў розных гарадах краіны. На ўрачыстых ліноўках у школах і ВНУ распаўсюджваліся улёткі, паштоўкі-віншаванкі, коміксы па праблемах беларускай адукацыі. У некаторыя аддзелы адукацыі па краіне былі накіраваныя запыты наконт стану беларускай мовы ў мясцовых установах адукацыі.

Аўтар фота Алекс Громаў

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.06 seconds.