Тэарэма Фэрма застаецца недаказанай: расейскі навуковец зрабіў памылку
Некаторы час таму многія СМІ Расеі абвесьцілі, што навуковец з Омска Аляксандр Ільін нібыта знайшоў разьвязак вялікай тэарэмы Фэрма, але цяпер стала вядома што ў яго доказе знойдзена памылка ў разважаньнях.
Некаторыя навукоўцы суседняй краіны, у прыватнасьці, акадэмік Леанід Гарынін і прафэсар Сяргей Чуканаў пасьпяшаліся даць заключэньне аб тым, што не знайшлі ў аргумэнтацыі Ільіна памылак. Аднак яны як і аўтар доказу не зьяўляюцца спэцыялістамі ў тэорыі лікаў.
Спэцыялісты-матэматыкі з Маскоўскага цэнтра няспыннай матэматычнай адукацыі знайшлі недахоп у разьліках Ільіна. Які аказаўся вельмі яўным і зразумелым на ўзроўні школьнага курсу матэматыкі. Акрамя таго ў тэксьце доказу ёсьць яшчэ некалькі недакладнасьцяў.
Даведка: тэарэму сфармуляваў знакаміты матэматык XVII стагодзьдзя Пьер Фэрма. На палях кнігі ён пакінуў пазнаку, што нібыта знайшоў для яе на дзіва просты разьвязак. Але з таго часу матэматыкі ўсяго сьвету так і не змаглі знайсьці гэты доказ.