Беларускі ПЭН-цэнтр адкрыў Рэзідэнцыю маладога літаратара ў Вільні

Беларускі ПЭН-цэнтр паведамляе аб адкрыцці Рэзідэнцыі маладога літаратара ў Вільні. Праграма рэалізуецца пры падтрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага Дома правоў чалавека ў Вільні.

Праграма дае магчымасць творцу ва ўзросце да 30 гадоў два тыдні жыць у Вільні і займацца літаратурнай работай (паэзія, проза, пераклады, крытыка і інш.).

Для таго каб стаць удзельнікам Рэзідэнцыі маладога літаратара, трэба запоўніць анкету на старонцы ПЭН-цэнтра альбо даслаць заяўку на e-mail info@pen-centre.by з пазнакай “Рэзідэнцыя маладога літаратара”.

Першы этап пройдзе з 1 лютага па 31 верасня 2014 года.

14:01, 31/01/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0743 seconds.