У Кіеве студэнты абвясцілі галадоўку супраць інспекцыі ў ВНУ і адразу дамагліся сваіх мэтаў
Студэнты Кіеўскага ўніверсітэту імя Тараса Шаўчэнка абвясцілі, што пачынаюць галадоўку, бо патрабуюць спыніць раптоўную інспекцыю шэрагу навучальных устаноў Кіева.
Абвестка з’явілася ў суполцы Інстытута журналістыкі КНУ:
«Галоўнае патрабаванне — адклікаць Дзяржаўную інспекцыю навучальных устаноў Украіны, якая ў перыяд з 11.01.14 па 25.01.14 праводзіць незапланаваную праверку кіеўскіх ВНУ»
Прысутнасць гэтай інспецыі студэнты разглядаюць як «рэпрэсіі супраць удзельнікаў Еўрамайдану».
Акцыя мусіла пачацца ў 13.00 15 студзеня каля помніку Тарасу Шаўчэнку, але пасля з’яўлення інфармацыі пра галадоўку студэнтаў у медыях, інспекцыя была раптоўна адкліканая.
Цяпер у азначаны час студэнты збіраюцца, каб адсвяткаваць перамогу.