“Басовішча” у Менску!

Пераможцы легендарнага фэстывалю зьбяруцца разам у Менску, каб даць вялікі сумесны канцэрт. Пачуем усіх тых, хто ў апошнія пяць год здабываў на “Басовішчы” права на запіс альбому, уключна зь сёлетнім ляўрэатам – гуртом з Магілёву “Таварыш Маўзэр”.

29 жніўня ў менскім клюбе “Рэактар” мае адбыцца канцэрт, які распачне новы музычны сэзон. Пераможцы легендарнага фэстывалю “Басовішча” зьбяруцца разам у Менску, каб даць вялікі сумесны канцэрт. Арганізатары далі свой назоў гэтай музычнай акцыі “Рок пасьля вакацый”. “Мы не зьвязваем абраную назву з ужо зьніклым фэстам “Рок па вакацыях”. Але, натуральна, што пэўныя паралелі прысутнічаюць. Як і той фэст наша акцыя праводзіцца пры канцы лета, але на жаль не на адкрытай пляцоўцы па ўсім вядомым прычынам”, - кажа завадатар “Рока пасьля вакацый” Віталь Супрановіч.

Асноўнымі ўдзельнікамі фэсту стануцца тыя, хто ў апошнія пяць год здабываў на “Басовішчы” права на запіс альбому: “Таварыш Маўзэр” (2005), “Тарпач” (2004), “Indigа” (2003), “Partyzone” (2002) і “Postscriptum” (2001). “Тарпач” прэзэнтуе альбом “Усё будзе...”, які толькі-толькі быў выдадзены. Запрошаны да ўдзелу адны з ляўрэатаў “Басоў-2005” – група “Зьмяя”, а таксама хэдлайнэр “Басовішча” апошніх год – берасьцейская група “Сьцяна”.

Дата: 29 жніўня, панядзелак
Месца: клюб “Рэактар”
Пачатак: 18.00
Уваход: 9000-12000

19:40, 15/08/2005 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0044 seconds.