«70% вады» ў дэбютнай паэтычнай кнізе Ўладзя Лянкевіча

Філолаг, выкладчык, перакладчык, рок-музыкант... Уладзь Лянкевіч нарэшце парадаваў сваіх прыхільнікаў кнігай вершаў «70% вады». Зборнік выйшаў у серыі «Пункт адліку» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ад сёння набыць яе можна ў мінскай кнігарні «Логвінаў».

Як лаканічна пазначана ў анатацыі, кніга «ўключае адзін скрадзены і некалькі дзясяткаў сваіх вершаў з музыкай і без».

Уладзь Лянкевіч
Уладзь Лянкевіч на сходцы аўтараў часопіса «ПрайдзіСвет» , фота Юра Сідун

Уладзь Лянкевіч, несумненна, адзін з самых перспектыўных аўтараў свайго пакалення, які адначасна працуе ў некалькіх відах мастацтва і розных літаратурных жанрах.

Некаторыя з вершаў, змешчаных у зборніку, пазначаныя не традыцыйнымі «зорачкамі», а нотным знакам: гэтыя тэксты сталіся песнямі, якія ўваходзяць у рэпертуар арт-рок і псіхадэлік гурта TonqiXod [ТонкіХод], дзе Уладзь Лянкевіч з'яўляецца вакалістам і гітарыстам.

Гурт TonqiXod [ТонкіХод] выконвае песню "Вяселле" на верш Уладзі Лянкевіча:

14:42, 26/12/2013 | Навіны |
 
In 0.0387 seconds.