Беларускім студэнтам абяцаюць надбаўкі да стыпэндыяў за паліткарэктную грамадзкую актыўнасьць

А. Лукашэнка 11 жніўня падпісаў загад №369 "Аб унясеньні дадатку ў Загад прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 верасьня 1996 г. № 382". Як паведамляе БЕЛТА: “Загад прадстаўляе магчымасьць выплаты надбавак да стыпэндыяў навучэнцам і студэнтам, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадзкай працы."

Прэс-служба прэзыдэнта паведаміла, што “дакумэнт закліканы стымуляваць ініцыятыву і сацыяльную актыўнасьць студэнтаў і навучэнцаў установаў вышэйшай і сярэдне-спэцыяльнай адукацыі.

Паведамляецца таксама, што “дадзенае рашэньне будзе садзейнічаць разьвіцьцю ворганаў студэнцкага самакіраваньня, захаваньню і фармаваньню ў калектывах моладзі традыцыяў, а таксама садзейнічаць працы моладзевых грамадзкіх арганізацыяў розных узроўняў".

Паколькі ў нашай краіне дзяржавай прызнаецца толькі адна моладзевая грамадзкая арганізацыя “БРСМ” – можна павіншаваць сябраў гэтай арганізацыі з паляпшэньнем іх фінансавага забесьпячэньня.

Юра Сідун 15:00, 13/08/2005
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0056 seconds.