Фестываль кароткаметражных фильмаў Cinema Perpetuum Mobile падаўжае прыём працаў
Трэці Міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў "Cinema Perpetuum Mobile" падаўжае дэдлайн для беларускіх удзельнікаў да 20 снежня 2013 году.
Cinema Perpetuum Mobile (СРМ) быў заснаваны ў 2011 годзе супольнасцю энтузіястаў - кінаманаў "Kinaklub.org".
На працягу восеньскіх і зімовых месяцаў у Мінску праходзіць першы этап працы фестывалю — паказы-перадпрагляды кароткаметражных фільмаў, дасланых з усяго свету. Любы жадаючы можа прыняць удзел у адборы фільмаў у конкурсную праграму, запоўніўшы анкету ўдзельніка перадпраглядаў і прагаласаваўшы за працы,якія прыйшліся да спадобы.
Заключная частка фестывалю пройдзе ў красавіку 2014 года не толькі ў гарадах і вёсках Беларусі, але і па ўсім свеце.
Кожны раз фестываль пашырае сваю геаграфію як за кошт краін дасланых фільмаў, так і дзякуючы асобным гарадам, якія далучаюцца да фестывальных паказаў, дзякуючы мясцовым валанторам.
У 2012 г. у СРМ прынялі ўдзел фільмы больш чым з 40 краін, а самі паказы прайшлі ў 11 буйных гарадах Беларусі, у тым ліку ў Мінску, а таксама ў 15 іншых краінах свету.