Моладзь Адэсы прыдумала ноў-хаў, як паступіць у прэстыжную ВНУ

Супрацоўнікі прыёмных камісіяў шэрагу адэскіх ВНУ (Україна) нечакана заўважылі, што ў гэтым годзе рэзка (на 50 %) вырасла колькасьць дзяцей-сіротаў, жадаючых стаць студэнтамі-першакурснікамі. Вельмі дзіўным было і тое, што значная частка гэтых абітурыентаў засталася без бацькоў перад уступнымі іспытамі.

Загадкавыя абставіны вырашылі супрацоўнікі Кіраўніцтва адукацыі і навукі Адэскай воблдзяржадміністрацыі. Вынікі праверкі аказаліся неверагоднымі! Звыш сямідзесяці пасьведчаньняў аб сьмерці бацькоў абітурыентаў-"сіротаў" аказаліся ліпавымі.

Справа ў тым, што паводле нормаў украінскага заканадаўства, дзеці-сіроты маюць права паступаць у ВНУ без конкурса. Дарэчы, для студэнтаў-сіротаў таксама прадугледжана нямала сацыяльных ільготаў. Гэта і абавязковы інтэрнат, і стыпэндыя, і харчаваньне, і матэрыяльная дапамога.

Натуральна, фальсыфікатары былі адлучаныя ад здачы ўступных іспытаў і выкрасьленыя са сьпісаў абітурыентаў. Аднак, гэта далёка не ўсе непрыемнасьці, якія іх чакаюць. Зараз імі зоймецца абласное кіраваньне дзяржаўнай службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, якое ўзбудзіла крымінальную справу па дадзенаму факту.

Паводле Комсомольской правды 

16:00, 10/08/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4775 seconds.