Кожны трэці паступае ў ВНУ без іспытаў
У дзесяць ВНУ першай плыні захацелі паступіць 25 710 чалавек. Гэта прыкладна 3,8 чалавек на месца. І кожны трэці прынёс у прыёмную камісію адразу ж тры сэртыфікаты цэнтралізаванага тэставаньня. Атрымоўваецца, падчас іспытаў гэтыя абітурыенты ўжо адпачывалі.
Тым часам супрацоўнікі Дзяржкамісіі па кантролю ўступных іспытаў 17 ліпеня, у першы дзень іспытаў, замянілі экзамэнацыйныя заданьні ў трох ВНУ. Проста забралі заданьні з ВНУ і раздалі тыя, што былі падрыхтаваныя Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў.
А на наступны дзень правялі ракіроўку ў БДУ. У апошні момант 30 выкладчыкаў БДУ замянілі на "іншых". Заданьні правяралі выкладчыкі іншых ВНУ, ліцэяў, каледжаў.
Каментары праз FACEBOOK