5 жніўня - Дзень зачыненых унівэрсытэтаў

Студэнты пратэстуюць супраць закрыцьця ЭГУ, 2004 годПасьля 5 жніўня 2004 года ў многіх краінах сьвету пра Беларусь даведаліся як пра краіну, дзе зачыняюць унівэрсытэты. У гэты дзень быў ліквідаваны Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт. 5 жніўня студэнты і навучэнцы ліквідаваных навучальных установаў, а таксама людзі, нязгодныя з гвалтоўным і несправядлівым закрыцьцём шэрагу навучальных установаў у Беларусі, зьбяруцца на акцыю на Кастрычніцкім пляцы.

Чаму ў Беларусі ліквідуюць недзяржаўныя ўнівэрсытэты – пра гэта ўжо могуць распавесьці тысячы людзей: студэнты, абітурыенты, супрацоўнікі і выкладчыкі, іх сваякі і сябры з Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта, Міжнароднага гуманітарнага інстытута, Ваўкавыскага прыватнага тэхнікума эканомікі і права, Прыватнага тэхнікума эканомікі кіраваньня, Берасьцейскага прыватнага тэхнікума эканомікі і права, Сучаснага гуманітарнага інстытута, Беларускага прыватнага інстытута кіраваньня. У гэтым сьпісе, безумоўна, Нацыянальны ліцэй імя Якуба Коласа. У гэтым годзе ліквідаваныя філіялы Інстытута сучасных ведаў.

5 жніўня, у Дзень зачыненых унівэрсытэтаў, у 22:00, на Кастрычніцкім пляцы, сядзьце на зямлю, запаліце сьвечку і ўзгадайце – вашых сяброў і сябровак, сваякоў і калегаў, аўдыторыі, залі, бібліятэкі, дыплёмы… А праз 10 хвілінаў устаньце, пакіньце сьвечку на зямлі, і ідзіце – далей па сваіх справах альбо наведайце свой былы кампус – як падкажа сэрца”, - гаворыцца ў лісьце студэнтаў зачыненых навучальных установаў.

Воля Кузьміч 11:40, 02/08/2005
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4508 seconds.