У сеціве з’явіўся зручны сэрвіс праверкі правапісу «Ў»

Лабараторыя распазнання і сінтэзу мовы Аб’яднанага Інстытуту праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі распрацавала зручны вэб-сэрвіс праверкі правапісу літары «Ў».

Адмысловая лабараторыя Акадэміі навук цягам некалькіх год паспяхова займаецца распрацоўках алгарытмаў распазнання і сінтэзу беларускай мовы. У часе працы над гэтым вялікім праектам робяцца і іншыя карысныя праграмы. Сярод іх спецыялізаваны сэрвіс праверкі напісання ў нескладовага, распрацаваны для хуткай праверкі электронных тэкстаў перад сінтэзаваннем. 

«U_check распрацаваны, каб хутка правяраць вялікія электронныя тэксты на беларускай мове на прадмет няправільнага напісання «у і «ў. Сэрвіс правярае напісанне без уліку выключэнняў з правілаў, бо яны часта мяняюцца», — распавядае Generation.by малады навуковец, загадчык лабараторыі Юрась Гецэвіч.

Большасць існых спэлчэкераў беларускай мовы грунтуюцца на пераборы па слоўніках і не ўліваюць простае правіла напісання літараў У/Ў у беларускай мове. 

«Сэрвіс абазначыць магчымыя памылкі, па-першае, калі напісана «у» пасля галоснай літары, і па-другое, калі напісана «ў» пасля не галоснай літары ці іншага сімвала », — тлумачыць Юрась алгарытм працы праграмы. 

Лабараторыя вырашыла выстаўляць у Сеціве часткі сваёй працы, каб атрымаць болей карыстальнікаў ужо ў працэсе распрацоўкі ды вітае парады да паляпшэння выніковага прадукту.
comments powered by Disqus
 
In 0.0675 seconds.