Студэнты Таўрычнага нацыянальнага ўнівэрсытэта зьвярнуліся ў генпракуратуру з адстаўкай рэктара

Студэнты Таўрычнага нацыянальнага ўнівэрсытэта імя У.І. Вярнадзкага (ТНУ) зьвярнуліся з адкрытым лістом да генпракурора Украіны сп. Піскуна, міністра адукацыі сп. Мікалаенка і міністра ўнутраных спраў сп. Луцэнка з просьбаю адправіць у адстаўку рэктара.

"Мы, студэнты Таўрычнага нацыянальнага ўнівэрсытэта імя У.І. Вярнадзкага заклапочаныя сытуацыяй, што склалася ў нашым унівэрсытэце, а таксама дзейнасьцю рэктара ВНУ М.В.Багрова і лічым, што яго прысутнасьць на гэтай пасадзе дыскрэдытуе імя ВНУ.

Наша заклапочанасьць лёсам ТНУ імя У.І.Вярнадзкага выклікана наступнымі прычынамі.

Не сакрэт, што падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2004 г. былы прэм’ер-міністр Украіны Віктар Януковіч выдзяліў унівэрсытэту 7 млн. грывен на будаўніцтва новага корпуса. Аднак, да гэтага часу ніякая будаўнічая праца не вядзецца, і пытаньне пра грошы актыўна замоўчваецца, хоць у пэрыяд “перадвыбарчай гонкі” ён падымаўся з завіднаю пэрыядычнасьцю. Ёсьць інфармацыя, што тыя грошы былі пераведзеныя будаўнічай фірме “Прафэсіянал”, пад кіраўніцтвам дэпутата ВР АРК А. Прыпутнікавым, які па дзіўных абставінах, з’яўляецца шваграм рэктара унівэрсытэта М.В. Багрова.

Не менш дзіўна выглядае наступная сытуацыя: за грошы унівэрсытэта быў адрамантаваны алушцінскі санаторый “Блакітная хваля”, які знаходзіўся на балянсе ВНУ. Затым на навуковым савеце Мікалай Багроў сказаў, што гэты санаторый стратны для ТНУ і ўнівэрсытэт змушаны быў ад яго адмовіцца. Пасьля гэтага “Блакітная хваля” у зачыненым рэжыме была набытая адным крымскім бізнэсоўцам, які, зноў жа выпадкова з’яўляецца тым самым шваграм рэктара, а менавіта: Андрэем Прыпутнікавым.

Акрамя таго, у Крыме упарта цыркулююць чуткі (на думку Мікалая Багрова, неапраўданыя) аб карупцыі, што квітнее ў нашым унівэрсытэце. На наш погляд, агульнавядомы каштарыс на паступленьне ў унівэрсытэт, здачу сэсіяў і набыцьцё дыплёмаў не зусім стасуецца з законамі Украіны і нашым уяўленьні аб атрыманьні вышэйшай адукацыі ў прававой краіне.

Мы, студэнты Таўрычнага нацыянальнага унівэрсытэта імя У.І. Вярнадзкага пераканаўча просім Вас правесьці Праверку вышэйузгаданых фактаў і, калі парушэньне закона мела месца, прыцягнуць вінаватых да адказнасьці.

Просім таксама адказаць на нашае пытаньне праз СМІ.

Калі на працягу тыдня не будзе ніякай рэакцыі на наш зварот, мы пакідаем за сабой права прыцягнуць увагу грамадзкасьці актыўнымі дзеяньнямі."

Ініцыятыўная група "БАГРОВУ - НЕ!"

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0653 seconds.