Студэнт прызнаўся ў каханьні аднакурсніцы на іспыце

У Чарнагорыі падчас іспыту студэнт юрыдычнага факультэта прызнаўся ў каханьні сваёй сяброўцы.

Эдзін Смайлавіч папрасіў у выкладчыка, які прымаў іспыт, зьвярнуцца да іншых студэнтаў.

Выкладчык падумаў, што справа тычыцца прадмета, і даў магчымасьць выступіць студэнту. Тады Смайлавіч выйшаў да дошкі, стаў на адно калена і папрасіў рукі і сэрца студэнткі, якая таксама прысутнічала на іспыце.

Пасьля студэнт прызнаўся, што хацеў усё зрабіць інакш, ужо пасьля іспытаў, але яму гэтак надакучыла адказваць на пытаньні, што ён зьмяніў свае пляны.

Паводле echo.msk.ru

15:00, 11/07/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.061 seconds.