Выкладчык запатрабаваў за залік сыстэмны блёк да кампутара

Пракуратура Чаркаскай вобласьці (Украіна) узбудзіла крымінальную справу па факту атрыманьня хабару супраць выкладчыцы Чаркаскага нацыянальнага ўнівэрсытэта імя Б. Хмяльніцкага.

Аб гэтым паведаміў намесьнік начальніка сьледчага аддзелу пракуратуры Чаркаскай вобласьці Валер Барабаш, піша Mignews.com.ua.

Зь яго словаў, “10 чэрвеня 2005 года за залічэньне студэнтам навучальнай дысцыпліны без выкананьня імі навучальнага пляну выкладчыца атрымала ад чацьверакурсьнікаў у выглядзе хабару сыстэмны блёк да кампутара коштам каля 2 тыс. грыўнаў”.

Гэтыя ж студэнты зьвярнуліся ва ўпраўленьне па пытаньнях барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю УМВД у Чаркаскай вобласьці з заяваю аб факце перадачы выкладчыку хабару. Пасьля праверкі супраць 26-гадовай выкладчыцы пракуратура Чаркаскай вобласьці ўзбудзіла крымінальную справу па арт. 368 Крымінальнага кодэкса Украіны.

Са словаў прэс-сакратара пракурора вобласьці, праводзяцца допыты студэнтаў-заяўляльнікаў. Сьледзтва цікавіць, ці мелі месца падобныя выпадкі ў мінулым.

tarka 22:00, 08/07/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0692 seconds.