Якія творы можна змешваць без рызыкі прачнуцца з цяжкой галавой. Што лепей паглынаць залпам перад прыходам у вясёлую кампанію, а што пацягваць у адзіноце, смакуючы кожную старонку. Светлыя летнія ночы — самы той час, каб прыгадаць старую школьную мэту і адолець ўрэшце ўвесь спіс літаратуры на лета. Generation.by склаў калекцыю з дзесяці актуальных кніг сезону лета-2013, якую варта спажыць у прамежках паміж вандроўкамі на опэн-эйры дзеля таго, каб увосені лавіць на сабе захопленыя позіркі ў люстэрку.
Лёгкі пеністы зборнік апавяданняў з іранічным водарам і прыемным смакам. Малады айцішнік распавядае нам пра краказябраў, піва «Аліварыя», майткі як горкі напамін пра каханне і паралельна троліць сектантаў і беларускамоўных аўтараў. Бадзёрыць і надае святочны настрой.
Бясплатная электронная версія кнігі
Пакуль у беларускіх медыя ідзе шырокі дыскурс пра значэнне паўстання Каліноўскага для Беларусі, мы прапануем падмацавацца ведамі пра барацьбу за незалежнасць, але ўжо ў 20 стагоддзі. Два погляды на Слуцкі збройны чын ад прадстаўнікоў двух розных Саюзаў пісьменнікаў: «праўладнага» Андрэя Федарэнкі і экс-старшыні «незалежнага» Алеся Пашкевіча. Змешваць у дадзеным выпадку дазволена.
«Пляц волі» на kamunikat.org
«Нічыё» на Беларускай палічцы
Выжлукціш, не заядаючы, бадай любы тэкст Бахарэвіча — і лічы, што чвэрць Вікіпедыі у цябе ў галаве. Чыстыя энцыклапедычныя веды (і зусім не з медыцыны), запраўленыя смелым сарказмам і пасыпаныя аўтарскімі развагамі пра месца чалавека.
«Малая медычная энцыклапедыя» на сайце Радыё Свабода
Нашумелы раман пра адборных гопнікаў і гангстэраў лепшых гатункаў ад вядомага публіцыста Марціновіча, які замахнуўся на самаго Івана Мележа. Вы проста павінны прачытаць раман, каб узяць удзел у глабальнай дыскусіі вузкага кола беларускіх інтэлектуалаў. Чытайце, лайкайце, каментуйце, аўтар адказвае практычна на кожны больш-меньш адэкватны фідбэк.
Руская версія рамана на 34mag, беларуская толькі ў кнігарнях
«Сапраўдныя мужчынскія верлібры з яйцамі» ды іншыя дзёрзкія вершы ў стылі постмадэрн ад маладога паэта Андрэя Адамовіча выносяць мозг так, як выходзіць «цыркуль з порнаакторкі». А таму ідэальны час і месца для прачытання — летняя п’яная раніца (так недзе каля чатырох-пяці гадзін, пазней паэзія можа быць няправільна ўспрынятай) у кальяннай пасярод абкуранай моладзі.
Выбраныя вершы на сайце Літаратурнага радыё,
цалкам кніга толькі ў кнігарнях
Можна спрачацца, ці меў рацыю разумны немец, калі казаў, што «матыматыка — царыца ўсіх навук», але адназначна, яна пратрымае твой мозг у ясным стане падчас летніх вакацый. Каб лепей варушыць глуздамі, бяры з сабой на пляж кніжку на тэму, што праверана стагоддзямі. Моцныя, з добрай вытрымкай вядомыя беларускія і замежныя навукоўцы, матэматычныя артыкулы, і ў бонус слоўнік тэрмінаў прывядуць хутка да прытомнасці пасля моцнага пахмелля.
Толькі ў кнігарнях, замовіць можна ў выдавецтве
Прачытаўшы раман, некаторы час яшчэ давядзецца пакумекаць, што адказаць на пытанне сябра: «Пра што кніга?». У адсутнасці сюжэта і ёсць сапраўдная чароўнасць кнігі: разгортваеш на любой старонцы і пачынаеш чытаць. Складаецца са 100% штодзённага жыцця, якое для кожнага мае свой смак: звычайны і надзвычайны, раман адфільтраваны ад рэшткаў сентыментальнасці і закаркаваны нечаканымі параўнаннямі.
Дастаткова грубая жаночая проза, настоеная на фемінізме з долькамі німфаманіі. Асноўныя кампаненты — непрыхаваная вульгарнасць жанчын, жорсткая рэчаіснасць і развагі пра месца жанчыны. Дзеля ачмуральнага эфекту ўжываць варта адразу пасля ўзнёслых раманаў Джэйн Остэн.
Уся кніга толькі ў папяровым варыянце ў кнігарнях
Малады слэмер з непаўторным стылем чытання піша даволі прыстойныя, трохі з кіслінкай вершы. Зборнік «Дзьверы, замкнёныя на ключы» мае адметны беларускі, часам украінскі і грузінскі, часам амерыканскі прысмак з кубінскім пахам. Каб адчуць увесь пышны букет, рэкамендуецца слухаць у аўтарскім выкананні.
Культавы раман маладафронтаўцаў і адзін з першых стылёвых раманаў незалежнай Беларусі. Сем сказаў пра наркагандляроў, панаехаўшых хачэй, густа перамешаных з чалавечай лютасцю і прагай помсты ад прынцыповага нацыяналіста Станкевіча. Прачытаць залпам.