Глуханямы байкер з «Belarus Minsk (Russia)»

Некалькі дзён у цэнтры Менска можна заўважыць каларытнага дзядзечку і ягоны матацыкл з кучай сцягоў розных краін ды мапаў. 72-гадовы глуханямы байкер Уладзімір Ярац аб’ездзіў 142 краіны, пачаўшы вялікую вандроўку ў 2000 годзе. За гэты час выйшла агулам 420 тысяч км. Уладзімір цяпер вярнуўся назад у Беларусь і стаіць жывым помнікам са сваім матацыклам каля плошчы Якуба Коласа.

Пачалося яшчэ з урока геаграфіі на якім юнак Ўладзімір убачыў глобус. І ў 1966 годзе ён выправіўся ў сваю першую вандроўку на матацыкле. Тады Уладзімір Ярац стаў афіцыйна першым глуханемым байкерам.

«Ён прэтендуе на званне нацыянальнага героя, бо ён ездзіў па свеце і прадстаўляў нашу краіну лепей за зорак усялякіх», — кажа мінак, што спыніўся ля матацыкла, не звяртаючы ўвагу на надпіс буйнымі літарамі "Start 27  May 2000 Belarus Minsk (Russia)".

Фотаздымкі: Юля Fox


Наста Darteco 13:09, 25.06.2013 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0056 seconds.