«Піянерская вытрымка» калектыўнага мінулага

Актуальнае маладое пакаленне Y, якое нарадзілася вакол 90-х, не мае настальгіі па савецкім мінулым, бо сыход з дзяцінства не выклікае такое ж шчымлівае пачуццё, якое з’яўляецца, калі праходзіць маладосць. Для тых жа, хто заканчваў школу ў СССР, усе гэтыя чырвоныя гальштукі нясуць не толькі ідэалогію таталітарнай краіны, а і нешта асабістае. Стваральнікі выставачна-дыскусійнага праекту «Піянерская вытрымка» паставілі сабе амбіцыйную мэту «Стварыць дыскусійную пляцоўку і на прыкладзе тыпавога аб'екта эпохі пераасэнсаваць калектыўнае мінулае, паглыбіць і пашырыць сённяшні вопыт».

Піянерская вытрымка 

Арганізатары: Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», фотапартал ZНЯТА, партал «Новая Эўропа». Куратар Зміцер Вайноўскі.

У закінутых летніках і парках вакол нас руйнуюцца статуі піянераў і піянерак. Яны зарастаюць нерадзімымі плямамі моху, па слаях выцвілай фарбы на іх тварах чытаецца ўзрост, а расколіны па ўсім целе кажуць пра "піянерскую старасць". Углядаючыся ў гэтыя аб'екты, мы бачым штосьці большае – характар і гісторыю – бачым, як руйнуецца наша агульнае "камунальнае цела часу".

Праграма мерапрыемстваў праекта:

11 чэрвеня, 19:00 Лекцыя «Набліжаецца эра светлых гадоў ...»: генеалогія піянерскай маралі ў савецкім кінематографе»(Н. Дзянішчык, культуролаг, выкладчык ЕГУ)

12 чэрвеня, 19:00 Паказ фільма з праграмы "Перад абліччам сваіх таварышаў ...: пра жыццё піянераў у савецкім кіно 1930-1980-х гг". "Новы Гулівер" (рэж. А. Птушко, 1935). Каментары В. Раманавай (к. філалагічных навук, культуролаг) і Н. Дзянішчык.

13 чэрвеня, 19:00 "Калектыўная бяседа"нефармальная сустрэча-дыялог з людзьмі старэйшага пакалення, пры садзейнічанні феміністычнай ініцыятывы "Гендэрны маршрут" сумесна з АА "Радзіслава". Ідэя дыялогу пакаленняў з'яўляецца спробай набліжэння нашага гістарычнага мінулага праз размовы з пенсіянерамі. Мэта экскурсіі – знаёмства з выставай "Піянерская вытрымка" і яе сумеснага абмеркавання ў працэсе бяседы – пераадолець сацыяльнае выключэнне пажылых людзей з публічных месцаў Мінска, аднавіць справядлівасць і наладзіць камунікатыўнае ўзаемадзеянне.

17 чэрвеня, 19:00 Паказ фільма з праграмы "Перад абліччам сваіх таварышаў ...: пра жыццё піянераў у савецкім кіно 1930-1980-х гг". Каментары В. Раманавай і Н. Дзянішчык.

19 чэрвеня, 19:00 Паказ фільма з праграмы "Перад абліччам сваіх таварышаў ...: пра жыццё піянераў у савецкім кіно 1930-1980-х гг". Каментары В. Раманавай і Н. Дзянішчык.

20 чэрвеня, 19:00 Лекцыя "Памяць пра савецкае мінулае у Беларусі: што з ёй рабіць?" А. Братачкін (гісторык, рэдактар "Новай Эўропы"). Падчас лекцыі ў папулярнай форме будуць разгледжаны некаторыя праблемы, якія ўзнікаюць у працы з савецкім мінулым Беларусі.

24 чэрвеня, 19:00 Паказ фільма з праграмы "Перад абліччам сваіх таварышаў ...: пра жыццё піянераў у савецкім кіно 1930-1980-х гг". Каментары В. Раманавай і Н. Дзянішчык.

25 чэрвеня, 19:00 Даклад і дыскусія "Ідэалы сяброўства: піянеры і мы" В. Шпарага (філосаф, рэдактар "Новай Эўропы", дацэнт ЕГУ). У дакладзе і падчас дыскусіі будзе прапанавана абмеркаваць розныя мадэлі сяброўства, як яны разумеліся і якімі былі ў савецкі час, а таксама як іх разумець і якімі яны могуць быць сёння.

26 чэрвеня, 19:00 Паказ фільма з праграмы "Перад абліччам сваіх таварышаў ...: пра жыццё піянераў у савецкім кіно 1930-1980-х гг". Каментары В. Раманавай і Н. Дзянішчык.

27 чэрвеня, 17:00 Выніковая дыскусія

Фотарэпартаж з адкрыцця


Юра Сідун 15:00, 07.06.2013 | Рэпартажы |




comments powered by Disqus
 
In 0.0494 seconds.