Каб правесці канцэрт або спектакль у Беларусі, цяпер патрэбны дазвол ідэолагаў

Паводле новага ўказу ў Беларусь вяртаецца неабходнасць атрымання гастрольных пасведчанняў для правядзення канцэртаў. 

А. Лукашэнка сёння падпісаў свой указ N257, у адпаведнасці з якім у Беларусі ўводзіцца неабходнасць атрымання дазволу ідэолагаў на правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў. 

Указам прадугледжваецца, што арганізатар абавязаны атрымаць пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (гастрольнае пасведчанне) ва ўпраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама (Мінскага гарвыканкама).

На мерапрыемства з удзелам беларускіх і замежных альбо выключна замежных выканаўцаў гастрольнае пасведчанне выдаецца з выплатай дзяржаўнай пошліны ў спецыяльны фонд прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. На мерапрыемства з удзелам беларускіх выканаўцаў гастрольнае пасведчанне будзе выдавацца бясплатна.

comments powered by Disqus
 
In 0.0837 seconds.