У Расеі хлопец пераапрануты ў дзяўчыну прыйшоў здаваць іспыт

На факультэце журналістыкі МДУ імя Ламаносава была спыненая спроба злачынства на ўступных іспытах. Пераапрануты ў жаночы касьцюм малады масквіч паспрабаваў здаць іспыт за сваю сястру, перадае “Інтэрфакс”.

Як паведаміў дэкан факультэта журналістыкі Ясэн Засурскі, напярэдадні супрацоўнікі аховы МДУ, якія правяралі абітурыентаў на прадмет наяўнасьці забароненых прадметаў і шпаргалак, зьвярнулі ўвагу на ярка нафарбаваную дзяўчыну “з асобліва выбітнымі жаночымі прыкметамі”. “Пры дасканалай праверцы высьветлілася, што гэта юнак, які вырашыў стаць дзяўчынай, каб здаць прыёмны іспыт па псыхалёгіі за сваю сястру”, - паведаміў Засурскі.

Зь яго словаў, асаблівае падозраньне ў ахоўнікаў выклікалі вялізныя грудзі “дзяўчыны”. “Ахоўнікам падалося, што там могуць быць схаваныя шпаргалкі. Аднак высьветлілася, што грудзі – гэта проста муляж”, паведаміў Засурскі. Абітурыент ня быў дапушчаны да іспыта, а ягоная сятра, адпаведна, пазбавілася магчымасьці паступіць у МДУ.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4647 seconds.