Нямецкія студэнты нясуць адукацыю ў труне
Ужо 5-га лістапада студэнты, апранутыя ў жалобныя строі, выйшлі з Эмдэну з сымбалічнай адукацыяй у труне на плячох.
Яны прайшлі пешкі праз Ольдэнбэрг, Басум, Нінбург і Бэрэнбостэль (то бок амаль праз усю Ніжнюю Саксонію).
Дакладна ў сераду "жалобнае шэсьце" дасягнула Гановэра, каб сымбалічна пахаваць адукацыю падчас вялікай студэнцкай дэманстрацыі супраць скарачэньня ў вышэйшых навучальных установах.
У межах гэтай жа акцыі пратэсту каля 20 студэнтаў з Тэхнічнага Ўнівэрсытэту ў Кляўстгаль-Цэлерфэльдзе прыйшлі пешкі ў Гановэр.
Яны цягнулі за сабой бальнічны ложак, які сымбалізаваў фінансава хворыя ніжнесаксонскія ўнівэрсытэты. Студэнты стартавалі ў панядзелак (10 лістапада) і прайшлі, коцячы ложак, блізу 100 км.
Каментары праз FACEBOOK