Украінскія студэнты ствараюць сваю рэспубліку

У Кіеве з 24 па 26 чэрвеня на тэрыторыі Парка Партызанскай славы праходзіць фэстываль "Студэнцкая рэспубліка". Ён прысьвечаны Дню моладзі і праводзіцца гарадзкой філіяй Народна-дэмакратычнай лігі моладзі, Кіеўскім дабрачынным фондам дапамогі адукацыі і здароўю нацый "Прагрэс ХХІ" пры садзейнічаньні Міністэрства Ўкраіны ў справах моладзі і спорту.

Фэст зьяўляецца традыцыйным і праходзіць штогод з 1998 года. У гэтым годзе ён зноўку адбудзецца ў два этапы: рэгіянальны і ўсеўкраінскі. Дадзенае мерапрыемства афіцыйнае і яно ўваходзіць у праграму сьвяткаваньня Дня моладзі ў Кіеве.

Сутнасьць праекта ў тым, каб стварыць сацыяльна-ролевую мадэль дзяржавы, якая будзе мець свае межы, кіраўніцтва, заканадаўства й валюту. Жыхары гэтай краіны - студэнты, дэлегаваныя ад 40 сталічных ВНУ, якія пабудуюць намётавы гарадок. Каманды ВНУ будуць прэзэнтаваць свае навучальныя ўстановы і сыстэму яго самакіраваньня.

Цэнтральнымі мерапрыемствамі фэстывалю традыцыйна стануць выбары ў студэнцкі парлямэнт (удзельнікі змогуць ствараць свае партыі і блёкі), выбары мэра рэспублікі і гульня СНЭП (студэнцкая новая эканамічная палітыка).

Baj 11:00, 26/06/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0589 seconds.