«Дударскі фэст-2013»
Сёлета штогадовы Дударскі фэст адбудзецца ў два дні: 27 красавіка, ў суботу, пройдзе канферэнцыя ў музейным комплексе «Дудуткі». Пасля афіцыйнай часткі выступіць гурт «Стары Ольса». 28 красавіка пройдзе пяцігадзінны канцэрт з удзелам гуртоў: Pawa, Irdorath, Testamentum Terrae, «Літы талер» і «Стары Ольса».
Вялікі канцэрт 28 красавіка пачнецца ў 18:00 ў клубе Re:public. Квіткі: 65 000 (танцпол, першыя 100), 75 000 – 85 000 (астатнія, папярэдне, танцпол), 90 000 (месца за столікам). Усім, хто набудзе квіток папярэдне, арганізатары абяцаюць кампакт-дыск падарунак. Даведкі: (029) 6490888, 033 (3091137).
Каментары праз FACEBOOK