Адборачны тур на «БАСОВІШЧА'2005» пройдзе 22 чэрвеня ў клюбе Акварыюм

22 чэрвеня ў клюбе Акварыюм (вул. Кульман, 14) з 17:00 да 22:00 пройдзе адборачны тур на фэст БАСОВІШЧА'2005 з удзелам ужо дастаткова вядомых, але маладых гуртоў: КАМАЕДЗІЦА, IMPRUDENCE, ZIGZAG, З.Ь.М.Я.Я., ПАРАСОН, КРОНА. Шмат надзеяў адмыслоўцы ў гэтым годзе ўскладаюць на такія гурты як інды-рокавы ПАРАСОН, гранджавы КРОК, поп-рокавы ІНШЫЯ.

Арганізатары адборачнага туру сьцьвярджаюць, што ў ніякім выпадку нельга думаць, нібыта ўсё ўжо вырашана і заяўляюць, што канчатковыя вынікі конкурсу зьдзіўляюць часта нават саміх арганізатараў.

Дарэчы гурты, якія па нейкіх прычынах не трапяць на конкурсную частку маюць магчымасьць выступіць на «Вольнай сцэне».

Паралельна на партале “Тузін гітоў” (www.music.fromby.net) цяпер праходзіць галасаваньне па выбару якраз удзельнікаў фінальнага адборачнага туру фэсту, бо аргкамітэт атрымаў больш за паўсотню фанаграмаў самай рознай якасьці. Лепшыя таксама атрымаюць шанец выступіць у названым канцэрце ў "Акварыуме". А ўсяго да фіналу будуць дапушчаныя больш за два дзесяткі калектываў. На канцэрце таксама выступіць «зорка» беларускага року, імя якой пакуль трымаецца у сакрэце.

Кожны, хто набудзе білет на гэты канцэрт, зможа таксама аддаць свой голас за аднаго з кандыдатаў і ён, натуральна, будзе ўлічаны.

Даведкі: 6490888, 5771858, 2084607

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0699 seconds.