У БДУ можна будзе атрымаць дыплём Расеі

Рэктары БДУ i Расейскага ўнiвэрсытэта дружбы народаў Васiль Стражаў i Уладзiмiр Фiлiпаў падпiсалi днямі ў Маскве пагадненьне аб супрацоўнiцтве памiж гэтымi ВНУ на блiжэйшыя пяць гадоў, паведамляе газэта “Звязда”.

Адным з галоўных пунктаў заключанага пагадненьня стала дамоўленасьць аб магчымым атрыманьнi студэнтамi сумеснага цi падвойнага дыплёму па гуманiтарных спэцыяльнасьцях (з дапамогай дыстанцыйнага навучаньня). Акрамя таго, унiвэрсытэты пагадзiлiся выступiць заснавальнiкамi Мiждзяржаўнага цэнтра падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i павышэньня квалiфiкацыi работнiкаў адукацыi для дзяржаў — удзельнiц СНД. Была таксама дасягнутая дамоўленасьць аб распрацоўцы электронных падручнiкаў, сайтаў i парталаў.

Юра Сідун 18:39, 15/06/2005
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0677 seconds.