У Расеі студэнт памёр на заліку па фізычнай культуры

У горадзе Энгельсе Саратаўскай вобласьці Расеі падчас здачы заліку па фізычнай культуры памёр студэнт 1-га курса Энгельскай філіі Саратаўскага дзяржаўнага тэхнічнага унівэрсытэта Максім Арцем'еў.

Як паведамілі родныя Арцем'ева, 2 чэрвеня першакурсьнік бег дыстанцыю 600 мэтраў і раптоўна ўпаў. Зараз жа была выкліканая "Хуткая дапамога", паколькі ў хлопца адсутнічаў ціск. Студэнт быў шпіталізаваны.

У прыёмным пакоі шпіталя паведамілі, што выратаваць жыцьцё студэнта ўжо немагчыма. Папярэдняя прычына сьмерці - спыненьне працы сэрца. Галоўны лекар Рыгор Тэкнеджан ад камэнтароў устрымліваецца, пакуль не будуць вядомыя вынікі паталягаанатамічнай экспэртызы.

Як адзначылі ў КУС Энгельса, у залежнасьці ад вынікаў экспэртызы па факце сьмерці студэнта можа быць узбуджана крымінальная справа.

Паводле gazeta.ru

10:14, 06/06/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3069 seconds.