Секс-тавары могуць хутка з’явіцца ў дзяржаўных крамах
На ўкраінскай мяжы берасцейскія памежнікі злавілі буйную партыю дастаткова незвычайных для Беларусі тавараў. Вібратары, жаночая і мужчынская бялізна, дабаўкі ў ежу і іншыя інтымныя тавары ў колькасці болей за 800 штук памежнікі знайшлі ў багажніку аўтамабіля неназванага беларуса.
Па словах кіроўцы, які прыехаў у Беларусь з Украіны без дэкларацыі тавараў, ён не ведаў, што такую колькасць рэчаў неабходна дэклараваць на мяжы. Аб гэтым паведамляе сайт Берасцейскай мытні.
У багажніку кіроўцы мытнікі налічылі 81 найменне тавараў для секс-шопу агульнай колькасцю 827 адзінак. Усе гэтыя фалаімітатары, стымулятары і масажоры вагою болей за 86 кг. былі канфіскаваныя, а супраць кіроўцы распачаўся адміністрацыйны працэс. Цяпер беларускаму «секс-магнату» пагражае канфіскацыя аўто, на якім ён вёз незадэклараваны тавар.
Тым часам мытнікі ўжо падлічылі агульны кошт сканфіскаваных рэчаў. Яна складае $23 тыс. Пра далейшы лёс секс-цацак не паведамляецца. Аднак не выключана, што неўзабаве яны з’явяцца ў аддзелах канфіскату, якіх нямала ў тым ліку і ў Менску.
Фота з сайту Брэсцкай мытні